10 красавіка Людміла Бальшакова правяла першую экскурсію Фэста ў Віцебску “Шпацыр па губернскiм Вiцебску”. Гэта аўтарская тэматычная экскурсія, якую можна разглядаць як магчымасць пазнаёмiцца з канкрэтным перыядам гiсторыi горада, а можна i як павольную прагулку дзеля атрымання асалоды.Чытаць далей

Дзве экскурсіі ў межах Фэста экскурсаводаў запланаваныя ў Гарадку. Падчас экскурсіі ўдзельнікі азнаёмяцца з гарадской забудовай Гарадка канца 19-пачатка 20 стагоддзяў, з мемарыяльнымі знакамі прысвечанымі паэме “Тарас на Парнасе” і яе аўтару Канстанціну Вераніцыну каля краязнаўчага музея, былым Свята-Мікалаеўскім саборам ХІХ стагоддзя, азнаёмяцца з гісторыяй габрэяў г. Гарадка, наведаюць старажытныя габрэйскія могілкі з унікальнымі пахавальнымі сталамі, селішчам ІІІ-ХІІ ст. каля возера Лугавое, мемарыялам знішчаным вёскам Гарадоцкага раёна ў Вараб’ёвых гарах.Чытаць далей

Старажытная Аршаншчына – прыгожы край над маляўнічым Дняпром, калыска цэлага сузор’я самабытных народных геніяў. На гэтай урадлівай на таленты зямлі правёў сваё дзяцінства Уладзімр Караткевіч, жыў і працаваў беларускі сатырык Уладзімір Корбан, сваё натхненне на крутых дняпроўскіх берагах знаходзіў класік беларускай літаратуры Янка Купала.Чытаць далей

Мазалаўскі сельскі дом культуры, што ў Вiцебскiм раёне, прадстаўляе экскурсiю “Да маёнтка, што на беразе ракі”. Гэты самы маёнтак “Мілае” належаў Ігнату Манькоўскаму – сыну дробнага шляхцiца, якi вывучыўся ў езуiцкiм калегiюме i зрабiў выдатную кар’еру ў часы Расiскай iмперыi.Чытаць далей

Дарогамі волатаў прапануе прайсці Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей, што ў аграгарадку Акцябрская Віцебскага раёна.
13 красавіка там ладзяць квэст-экскурсію, якая будзе ўключаць у сябе заданні не толькі ў музеі, але і на тэрыторыі аграгарадка Акцябрская.Чытаць далей

Што мы ведаем пра Глыбокае? Гэта горад, у межах якога знаходзіцца пяць азёр, у якім касцёл і царква ў стылі віленскага барока глядзяць праз плошчу адзін на аднаго, дзе праводзіцца вішнёвы фэст і дзе жылі Мюнхгаузэн і Павел Сухі.Чытаць далей

Маленькія экскурсаводы Віцебска з Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі запрашаюць на вандроўку “Литературный Витебск. От Хоттабыча до Дубровского”.Чытаць далей