Што мы ведаем пра Глыбокае?

Гэта горад, у межах якога знаходзіцца пяць азёр, у якім касцёл і царква ў стылі віленскага барока глядзяць праз плошчу адзін на аднаго, дзе праводзіцца вішнёвы фэст і дзе жылі Мюнхгаузэн і Павел Сухі. Дзякуючы квэст-экскурсіі «Знаток родного края», якую прадстаўляе Вольга Пашковіч, выпускніца магістратуры БДУФК, ва ўдзельнікаў будзе магчымасць даведацца яшчэ шмат цікавостак з гісторыі Глыбокага і заўважыць шмат дэталяў, якія незаўважныя ў паўсядзённым жыцці.

Квэст будзе праводіцца ў двух фарматах: 13 красавіка – для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а 14 красавіка – для дзяцей. Збор – на плошчы Леніна.

Фота – ад інфармацыйнага партнёра Фэста экскурсаводаў – партала planetabelarus.by

Наш хэштэг #festguides2019

Падзялiцца:

Пакінуць каментар

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *