Анімаваныя экскурсіі

Экскурсія – гэта не сумнае валачэнне за гідам і выкананне яго каманд “паглядзіце направа/налева”. Гэта чароўная дзея спазнання – месца, свету, сябе. А экскурсавод – праваднік, які дапамагае адбыцца гэтаму цуду. Часам дзеля гэтага гід сам пераўтвараецца ў казачнага персанажа, часам у яго з’яўляюцца памочнікі. Каб адчуць неверагодны імпульс ад вандровак у часе і прасторы, запрашаем на нашы анімаваныя экскурсіі!