Экскурсаводам і краязнаўцам

Вы жадаеце стаць удзельнікам Фэста экскурсаводаў і правесці тую ці іншую экскурсію па вядомай вам тэме?

Мы рады, што вы праявілі ініцыятыву!

Экскурсіі ў межах Фэста экскурсаводаў могуць праводзіць не толькі прафесійныя экскурсаводы, але таксама выкладчыкі гісторыі, краязнаўцы, даследчыкі пэўнай эпохі, асобы, тэматыкі ці рэгіёна. Таму часта ў Фэсце прымаюць удзел мастацтвазнаўцы, гісторыкі, культуролагі, архівісты, архітэктары, рэстаўратары і іншыя спецыялісты. Такія экскурсіі заўжды адметныя і папулярныя, бо на іх можна дазнацца каштоўныя звесткі пра той ці іншы аб’ект ад сапраўдных прафесіяналаў сваёй галіны.

Экскурсійнымі аб’ектамі Фэста могуць быць не толькі гістарычныя мясціны, але храмы, прадпрыемствы, помнікі прыроды, музеі, бібліятэкі… Тое, што вы любіце, ведаеце і зацікаўлены ў належным зберажэнні гэтых каштоўнасцей. 

Просім азнаёміцца з палажэннем і выслаць нам заяўку на ўдзел у Фэсце, запоўніўшы гугл-форму.

Па дадатковых пытаннях пішыце на электронную пошту festguides@gmail.com альбо адпраўляйце іх з дапамогай нашай зручнай формы: