Шаноўныя экскурсаводы, краязнаўцы, аматары экскурсій і нашыя вандроўнікі! Мы клапоцімся пра нашых паважаных удзельніках і экскурсантах. Таму, у сувязі з неспрыяльным санітарна-эпідэміалагічным становішчам у Беларусі і свеце, мы вымушаны перанесці Фэст Экскурсаводаў 2020 на 19-20 верасня. Зарэгістраваць свае маршруты і сачыць за навінамі вы зможаце на нашым сайце. Беражыце сябе.З павагай, арганізатары Фэста ЭкскурсаводаўЧытаць далей

Увага! Адна з экскурсий Фэста, “Старажытная Аршаншчына“, была перанесена на 19 красавіка на 17.00. Запрашаем зарэгістравацца на яе па спасылцы: https://festguides.by/program/starazhytnaya-arshanshchyna/ Старажытная Аршаншчына – прыгожы край над маляўнічым Дняпром, калыска цэлага сузор’я самабытных народных геніяў. На гэтай урадлівай на таленты зямлі правёў сваё дзяцінства Уладзімр Караткевіч, жыў і працаваў беларускі сатырык Уладзімір Корбан, сваё натхненне на крутых дняпроўскіх берагах знаходзіў класік беларускай літаратуры Янка Купала. Фота: партал Планета Беларусь (planetabelarus.by)  #festguides2019Чытаць далей

Сёння, 13 красавіка ў 11.00 на Фэсце экскурсаводаў з лекцыяй выступіць харызматычная, энергічная і іранічная Ася Паплаўская – вядомы трэвэл-блогер, вандроўнік па касцёлах, замках і аграсядзібах, стваральніца інтэрактыўнай карты Беларусі (http://poplavskaja.by/blog/interaktivnaya-karta-belarusi.html). Ася Паплаўская распавядзе пра найлепшыя аграсядзібы Беларусі, свой досвед адпачынку ў іх, дасць парады, як выбраць “сваю” аграсядзібу. Рэгіструйцеся, прыходьце, будзе надзвычай цікава. Рэгістрацыя на лекцыю – тут. Фота: са старонкі “Блог Аси Поплавской” (https://www.facebook.com/paplauskaja/)Чытаць далей

Спадарства. Рады прадставіць новага партнёра Фэста экскурсаводаў 2019 года – Турфірму TravelAgency.by. Дзякуем асабіста дырэктару Марыі Крыванос за падтрымку праекта Фэста. Фірма арганізоўвае індывідуальныя туры і многія іншыя цікавыя турыстычныя праграмы па Беларусі. Спадзяемся Вы падтрымаеце нашага партнёра і будзеце карыстацца паслугамі TravelAgency.by. Сайт нашага партнёра: https://travelagency.by/ Фэст экскурсаводаў з’яўляецца некамерцыйным праектам. Любая дапамога ідзе непасрэдна на арганізацыю мерапрыемства дзеля таго, каб Вам было больш утульна вандраваць па экскурсіях Фэста.Чытаць далей

Шаноўнае спадарства!  У межах 10 Фэста экскурсаводаў 18 красавіка пройдзе Беларуская інтэктуальная гульня (БІГ). Рады што нашы партнёры другі год запар ладзяць у межах Фэста гэта цудоўнае спаборніцтва. Беларуская інтэлектуальная гульня – паб-квіз, прысвечаны беларускай культуры (у шырокім сэнсе слова), дзе кожны можа адпачыць душой і паварушыць мазгамі, праверыць і паглыбіць свае веды. Гульня пройдзе акурат 18 красавіка ў Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў, да якога і прымеркаваны Фэст. Таму нядзіўна, што пытанні будуць у тым ліку пра помнікі, назвы вуліц, гарадоў і мястэчак. Праверце сябе! Пачатак у 19.30. Але патрэбна рэгістрацыя на гульню (глядзі па спасылцы). Cпасылка для рэгістрацыі тут! #festguides2019Чытаць далей

10 красавіка Людміла Бальшакова правяла першую экскурсію Фэста ў Віцебску “Шпацыр па губернскiм Вiцебску “. Гэта аўтарская тэматычная экскурсія, якую можна разглядаць як магчымасць пазнаёмiцца з канкрэтным перыядам гiсторыi горада, а можна i як павольную прагулку дзеля атрымання асалоды. У Віцебску і сення ёсць куточкі ў горадзе, якія прыцягваюць увагу кінематаграфістаў, мастакоў і фатографаў, таму што тут захаваўся сапраўдны дух мінулых часоў, іх можна ўбачыць на фотаздымках з экскурсіі #festguides2019Чытаць далей

10 красавіка адбылася першая магілёўская экскурсія ў межах Фэсту экскурсаводаў-2019! Гісторык Аляксей Бацюкоў распавёў магілёўцам і гасцям гораду пра тэхнагенную катастрофу, вядомую сёння як “Цунамі на Дубравенцы”, што адбылася ў Магілёве акурат ў гэты дзень у 1942 годзе.Чытаць далей

Шмат вядомых беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, драматургаў нарадзіліся і жылі ў ваколіцах Бабруйска, у невялічкіх вёсках. Часта туды няпроста даехаць з-за аддаленнасці ад горада. Удзельнікі экскурсіі “Бабруйшчына літаратурная” пабачаць шмат якія з гэтых цікавых месцаў.Чытаць далей