Піша Дзмітрый Карсакоў:
10 красавіка адбылася першая магілёўская экскурсія ў межах Фэсту экскурсаводаў-2019!

Гісторык Аляксей Бацюкоў распавёў магілёўцам і гасцям гораду пра тэхнагенную катастрофу, вядомую сёння як “Цунамі на Дубравенцы”, што адбылася ў Магілёве акурат ў гэты дзень у 1942 годзе.

Экскурсія сабрала каля 70 чалавек! Сярод тых хто прыйшоў былі і непасрэдныя сведкі той падзеі. Вялікі дзякуй Аляксею Мікалаевічу за цікавую экскурсію!

#festguides2019

Падзялiцца:

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *