10 красавіка Людміла Бальшакова правяла першую экскурсію Фэста ў Віцебску “Шпацыр па губернскiм Вiцебску”. Гэта аўтарская тэматычная экскурсія, якую можна разглядаць як магчымасць пазнаёмiцца з канкрэтным перыядам гiсторыi горада, а можна i як павольную прагулку дзеля атрымання асалоды.Чытаць далей

10 красавіка адбылася першая магілёўская экскурсія ў межах Фэсту экскурсаводаў-2019! Гісторык Аляксей Бацюкоў распавёў магілёўцам і гасцям гораду пра тэхнагенную катастрофу, вядомую сёння як “Цунамі на Дубравенцы”, што адбылася ў Магілёве акурат ў гэты дзень у 1942 годзе.Чытаць далей

Шмат вядомых беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, драматургаў нарадзіліся і жылі ў ваколіцах Бабруйска, у невялічкіх вёсках. Часта туды няпроста даехаць з-за аддаленнасці ад горада. Удзельнікі экскурсіі “Бабруйшчына літаратурная” пабачаць шмат якія з гэтых цікавых месцаў.Чытаць далей

Пра жыццё і творчасць Чэслава Немэна, выбітнага рок-музыкі, спевака, кампазітара, зоркі польскай эстрады 60-90-х гадоў распавядуць у Старых Васілішках, дзе ён нарадзіўся і пражыў 19 гадоў.Чытаць далей

Жабінка прадстаўляе дзве экскурсіі, адна з якіх – сапраўдны выклік для раварыстаў па-Касцюшкаўску! Маршрут вандроўкі Жабінка-Кобрын “Па старонках біяграфіі Тадэвуша Касцюшкі” складае 52 км, разлічаны на 6 гадзінЧытаць далей

14 красавіка а 14.00 нас запрашаюць у Марачоўшчыну. Ігар Федасенка правядзе экскурсію “Марачоўшчына – такая знаёмая, але невядомая!”
Увага: да 14.00 у Марачоўшчыну зручна даехаць грамадскім транспартам з Мінска, Брэста, Гродна, пінска, і, канешне, з Івацэвічаў.Чытаць далей

Сцяжынамі Коласа» прапануюць прайсці ў Люсіна. У 1902—1904 гадах у тут настаўнічаў выпускнік Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі Якуб Колас, у аповесці «У палескай глушы» (першай з трылогіі «На ростанях») вёска выведзена пад назвай Цельшына.Чытаць далей

Дзве экскурсіі ў межах Фэста экскурсаводаў запланаваныя ў Гарадку. Падчас экскурсіі ўдзельнікі азнаёмяцца з гарадской забудовай Гарадка канца 19-пачатка 20 стагоддзяў, з мемарыяльнымі знакамі прысвечанымі паэме “Тарас на Парнасе” і яе аўтару Канстанціну Вераніцыну каля краязнаўчага музея, былым Свята-Мікалаеўскім саборам ХІХ стагоддзя, азнаёмяцца з гісторыяй габрэяў г. Гарадка, наведаюць старажытныя габрэйскія могілкі з унікальнымі пахавальнымі сталамі, селішчам ІІІ-ХІІ ст. каля возера Лугавое, мемарыялам знішчаным вёскам Гарадоцкага раёна ў Вараб’ёвых гарах.Чытаць далей