Адразу 6 экскурсій пройдуць ў Магілёве ў гэтым годзе ў межах юбілейнага Х-га рэспубліканскага Фэсту экскурсаводаў! 
Шчыра запрашаем вас далучыцца да гэтай падзеі!

10 красавіка (серада) – гісторык Аляксей Бацюкоў запрашае на экскурсію “Цунамі на Дубравенцы”, якая прысвечана гадавіне тэхнагеннай катастрофы, што адбылася ў Магілёве у 1942 годзе.
Пачатак: 12:00 
Месца пачатку: набярэжная р. Дубравенкі бліжэй да гасцініцы Магілёў (скульптура “Маска Льва”).

14 красавіка (нядзеля) – Дзмітрый Карсакоў запрашае на экскурсію “Па вуліцах старога Магілёва”, падчас якой сучасныя магілеўцы змогуць даведаюцца пра побыт і звычкі магілёўцаў мінулага.
Пачатак: 11:00 
Месца пачатку: пляцоўка ля Музея этнаграфіі (вул. Першамайская, 8).

14 красавіка (нядзеля) – гісторык Аляксандра Буракова запрашае ў Магілёўскі абласны краязнаўчы музей на экспазіцыю “Мы навсегда для всех «Афганцы»”, якая прысвечана вайне ў Аўганістане і памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў Магілёўшчыны.
Пачатак: 15:00 
Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Раманава (пл. Славы, 1).

14 красавіка (нядзеля) – Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В.Масленікава запрашае на экскурсію “Удзячны сын Айчыны”, якая праводзіцца па Карціннай галерыі народнага мастака Рэспублікі Беларусь Паўла Васільевіча Масленікава.
Пачатак: 16:00 
Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В.Масленікава (вул.Міронава, 33).

15 красавіка (панядзелак) – экскурсавод Алег Дзьячкоў запрашае на экскурсію “Трыкатаж і галошы ў садзе Максіма Горкага”, падчас якой вы пройдзеце па цікавых мясцінах гістарычнага цэнтра Магілёва і пачуеце цікавыя аб’явы са старонак старых гарадскіх газет.
Пачатак: 18:00 
Месца пачатку: парк імя М. Горкага.

17 красавіка (серада) –экскурсавод Таццяна Скрыцкая пазнаёміць вас з гісторыяй Магілёва падчас экскурсіі “Город на Днепре”.
Пачатак: 18:30 
Месца пачатку: пл. Славы.

Запрашаем наведаць экскурсіі! 
‼Увага!‼ Частка экскурсій патрабуе рэгістрацыі на сайце: https://festguides.by/program/

Фота – ад інфармацыйнага партнёра Фэста экскурсаводаў, партала planetabelarus.by і ад экскурсавода Дзмітрыя Карсакова

Падзялiцца:

Пакінуць каментар

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *