А мы нагадваем, што Фэст яшчэ працягваецца🎉 і заўтра 16.04 вас чакае ТРЫ шыкоўных лекцыі ад на якія яшчэ ЁСЦЬ МЕСЦЫ!👇🏻 ✅13:00 “Запрашаем у старажытны Мсціслаў” https://festguides.by/program/zaprashaem-u-starazhytn.. Алег Трусаў: архіёлаг археолаг, гісторык беларускай архітэктуры, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. ✅14.30 “Нашаніўскае адраджэнне – падмурак БНР” https://festguides.by/program/nashaniuskae-adradzhenn.. Андрусь Унучак: загадчык аддзела гісторыі Беларусі Новага часу, інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук ✅ 16.30 “Месцы памяці ў гарадской прасторы Менску: праблемы лакалізацыі і мемарыялізацыі”https://festguides.by/program/mescy-pamyaci-u-garadsk..Антон Рудак: гісторык, літаратар, журналіст Спазнавайце Радзіму разам з намі!Чытаць далей

Спадарства. Рады прадставіць новага партнёра Фэста экскурсаводаў 2019 года – Турфірму TravelAgency.by. Дзякуем асабіста дырэктару Марыі Крыванос за падтрымку праекта Фэста. Фірма арганізоўвае індывідуальныя туры і многія іншыя цікавыя турыстычныя праграмы па Беларусі.Чытаць далей

Шаноўнае спадарства!  У межах 10 Фэста экскурсаводаў 18 красавіка пройдзе Беларуская інтэктуальная гульня (БІГ). Рады што нашы партнёры другі год запар ладзяць у межах Фэста гэта цудоўнае спаборніцтва. Беларуская інтэлектуальная гульня – паб-квіз, прысвечаны беларускай культуры (у шырокім сэнсе слова), дзе кожны можа адпачыць душой і паварушыць мазгамі, праверыць і паглыбіць свае веды. Гульня пройдзе акурат 18 красавіка ў Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў, да якога і прымеркаваны Фэст. Таму нядзіўна, што пытанні будуць у тым ліку пра помнікі, назвы вуліц, гарадоў і мястэчак. Праверце сябе! Пачатак у 19.30. Але патрэбна рэгістрацыя на гульню (глядзі па спасылцы). Cпасылка для рэгістрацыі тут! #festguides2019Чытаць далей

10 красавіка Людміла Бальшакова правяла першую экскурсію Фэста ў Віцебску “Шпацыр па губернскiм Вiцебску”. Гэта аўтарская тэматычная экскурсія, якую можна разглядаць як магчымасць пазнаёмiцца з канкрэтным перыядам гiсторыi горада, а можна i як павольную прагулку дзеля атрымання асалоды.Чытаць далей

Шаноўныя экскурсанты, гуртуйцеся – разам весялей (і танней). Калі вы едеце на экскурсію Фэста на ўласнай машыне і можаце ўзяць з сабой спадарожнікаў – адпісвайцеся ў нашых пастах у сацыяльных сетках, колькі ў вас вольных месцаў у машыне і адкуль вы стартуеце.Чытаць далей

Шаноўныя экскурсаводы і краязнаўцы!
Рэгістрацыя экскурсій завершаная! Дзякуй усім, хто даслаў свае заяўкі. Мы іх атрымалі больш за 150! Цяпер мы ствараем спіс экскурсій, які з’явіцца на нашым сайце 8 красавіка.
Чытаць далей

У гэта складана паверыць, але факт: у сталіцы цяпер можна ўбачыць і касцёл Тамаша Аквінскага з кляштарам дамініканцаў, і халодную сінагогу, і палац Чапскіх, і яшчэ з дзясятак іншых страчаных архітэктурных шэдэўраў. Для гэтага дастаткова мець iPhone 6, на які трэба ўсталяваць бясплатны дадатак Chronosphere. Далей усё проста: наводзіце мабільную прыладу на месца, дзе некалі размяшчаўся гістарычны аб’ект, – і вось ён перад вамі.
Чытаць далей