Пра жыццё і творчасць Чэслава Немэна, выбітнага рок-музыкі, спевака, кампазітара, зоркі польскай эстрады 60-90-х гадоў распавядуць у Старых Васілішках, дзе ён нарадзіўся і пражыў 19 гадоў.Чытаць далей

Фонд “Крэўскі замак” прадстаўляе экскурсію “Рэха Вайны ў Крэве”. Сябра фонда “Крэўскі замак”, гісторык і цікавы чалавек Аляксей Друпаў распавядзе і пакажа “раны” на целе Крэва і самога замка пасля Першай сусветнай вайны.Чытаць далей

Вялікая Бераставіца – магдэбурскае мястэчка Гарадзеншчыны. З даўніх часоў мае герб з выявай чырвонай вавёркі пад залатой каронай. У Вялікай Бераставіцы да нашага часу захаваліся сцены касьцёла ў стылі барока, помніка архітэктуры XVII стагодзьдзя.Чытаць далей

Пачынаем анансаваць падзеі Фэста экскурсаводаў 2019!

Насычаныя падзеямі выходныя 13-14 красавіка чакаюцца ў Лідзе. Музейшчыкі і краязнаўцы запланавалі 10 экскурсій і майстар-класаў! Хто здолее патрапіць на ўсе? 🙂 Чытаць далей