Жабінка прадстаўляе дзве экскурсіі, адна з якіх – сапраўдны выклік для раварыстаў па-Касцюшкаўску! 

Падчас аднадзённай роварнай экскурсіі “Па старонках біяграфіі Тадэвуша Касцюшкі” мы наведаем Жабінкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей ў радавым маёнтку Касцюшак Сехнавецкіх, вёсцы Малыя Сяхновічы, помнік драўлянай архітэктуры 15 стагоддзя Свята-Мікіцкую царкву ў вёсцы Здзітава, дзе маліўся Тадэвуш і яго родныя, пераправімся праз Мухавец па шлюзе ў в. Залуззе, успамінаючы падзеі на гэтых землях перад трэцім падзелам Рэчы Паспалітай, ушануем памяць загінулых у Крупчыцкай бітве 1794г. ля капліцы ў в. Чыжэўшчына. Маршрут вандроўкі Жабінка-Кобрын складае 52 км, разлічаны на 6 гадзін. Вось гэта па-Касцюшкаўску! 
Збор – 13 красавіка ў 10.45 на чыгуначным вакзале Жабінкі (вул. Піянерская, 8). Экскурсію праводзіць Валянціна Бараноўская 

Для тых, хто моцны духам, як Касцюшка, але не адважваецца на 52-кіламетровую роварную экспедыцыю, будзе экскурсія “З гісторыі Жабінкі” – гэта расповед пра асноўныя вуліцы горада, гісторыю іх з’яўлення, гісторыі памятных месцаў. Старт 14 красавіка ў 17.00 ад Цэнтральнай бібліятэкі (вул. Савецкая, 8а).
Экскурсію правядзе Сяргей Дзямідаў.

Падзялiцца:

Пакінуць каментар

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *