Марына Маўчанава і Фёдар Алёхна запрашаюць на аўтобусную экскурсію “Бабруйшчына літаратурная – ад ХІХ стагоддзя да сучаснасці

Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча, кароткае жыццё забітага савецкай уладай Платона Галавача, барацьба з наступствамі Чарнобылю Алеся Адамовіча – пра гэта і іншае пачуюць удзельнікі экскурсіі. 

Шмат вядомых беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, драматургаў нарадзіліся і жылі ў ваколіцах Бабруйска, у невялічкіх вёсках. Часта туды няпроста даехаць з-за аддаленнасці ад горада. Удзельнікі экскурсіі “Бабруйшчына літаратурная” пабачаць шмат якія з гэтых цікавых месцаў. Сярод іх – Панюшкавічы, дзе нарадзіўся айцец беларускага тэатра Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Экскурсанты даведаюцца пра таямніцы з жыцця драматурга, якія сталі вядомыя даследчыкам зусім нядаўна.

Група завітае ў раённы музей у вёсцы Сычкава, дзе ёсць экспазіцыя пра пісьменнікаў-ураджэнцаў Бабруйскага раёна. Потым – Пабокавічы і Гарбацэвічы – родныя мясціны рэпрэсаванага ў 1937 годзе Платона Галавача. 

А за Гарбацэвічамі – пасёлак Глуша, малая радзіма Алеся Адамовіча. Удзельнікі экскурсіі пабачаць будынак аптэкі, у якім працавала маці пісьменніка, і дзе плануецца адчыніць музей, а таксама ўжо вядомы на ўсю краіну арт-аб’ект “Прыпынак Адамовіча”, даведаюцца пра тое, як група неабыякавых бабруйчан зараз намагаецца ўшанаваць памяць літаратара і зрабіць яго імя брэндам пасёлка і Бабруйшчыны. 

Месца сустрэчы: г.Бабруйск, тайм-клуб “1387”, вул.Чангарская, 54, пачатак экскурсіі 14 красавіка ў 11.00 

Экскурсія праводзіцца пры падтрымцы школы гарадскіх ініцыятыў “Цяпліца” 

Фота – Радыё Свабода.

Спасылка на падзею ў праграме Фэста экскурсаводаў – тут

Больш цікавых падзей Фэста экскурсаводаў глядзіце пад хэштэгам #festguides2019

Падзялiцца:

Пакінуць каментар

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *