Дзве экскурсіі ў межах Фэста экскурсаводаў запланаваныя ў Гарадку:

13-га красавіка ў 11.00 экскурсію “Городок: прошлое и настоящее” праводзіць Ксенія Бажэнкова https://vk.com/tour.gorodok, старт экскурсіі – з Цэнтральнай плошчы 

13-га красавіка ў 13.00 экскурсію “Гарадок з мінулых стагоддзяў”праводзіць краязнаўца Леанід Гаравы, старт экскурсіі – ад Гарадоцкага краязнаўчага музея.

Падчас экскурсіі ўдзельнікі азнаёмяцца з гарадской забудовай Гарадка канца 19-пачатка 20 стагоддзяў, з мемарыяльнымі знакамі прысвечанымі паэме “Тарас на Парнасе” і яе аўтару Канстанціну Вераніцыну каля краязнаўчага музея, былым Свята-Мікалаеўскім саборам ХІХ стагоддзя, азнаёмяцца з гісторыяй габрэяў г. Гарадка, наведаюць старажытныя габрэйскія могілкі з унікальнымі пахавальнымі сталамі, селішчам ІІІ-ХІІ ст. каля возера Лугавое, мемарыялам знішчаным вёскам Гарадоцкага раёна ў Вараб’ёвых гарах. 

Фота Гарадка ад Владимир Журов і ад planetabelarus.by

Больш экскурсий шукайце па хэштэгу #festguides2019

Падзялiцца:

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *