Мазалаўскі сельскі дом культуры, што ў Вiцебскiм раёне, прадстаўляе экскурсiю “Да маёнтка, што на беразе ракі”.

Гэты самы маёнтак “Мілае” належаў Ігнату Манькоўскаму – сыну дробнага шляхцiца, якi вывучыўся ў езуiцкiм калегiюме i зрабiў выдатную кар’еру ў часы Расiскай iмперыi, займаў пасады віцебскага губернскага пракурора, віцэ-губернатара Віцебскай губерніі i быў узнагароджаны залатым медалём Вольнага эканамічнага таварыства ў Пецярбургу за конкурсны твор «Адказ на задачу, прапанаваную імператарскім Вольным эканамічным таварыствам: «Якім чынам лёгка і танна выправіць сялянскія пабудовы або зрабіць у іх карысныя ўдасканаленні?» (выд. 1833) Аднак, гэтакi сур’ёзны чалавек вядомы i вельмi рамантычнай гiсторыяй кахання, i лiтаратурнымi здольнасцямi – некаторыя даследчыкi прыпiсваюць яму аўтарства “Энеiды навыварат”.

Збор – 13 красавiка каля Мазалаўскага сельскага дома культуры. 
#festguides2019

Падзялiцца:

Пакінуць каментар

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *