14 красавіка ў 13.00 нас чакаюць у Раўбічах, у музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва размешчаны ў будынку былога касцёла 19 ст., на маляўнічым узгорку спарткомплекса “Раўбічы”. У музеі прадстаўлена звыш 500 экспанатаў, якія даюць уяўленне аб беларускім народным мастацтве, асаблівасцях яго развіцця ў розных гістарычных абставінах, знаёмяць з творчасцю сучасных майстроў народнай творчасці. Музей мае дзве выставачныя залы. 

У першай зале размешчана пастаянная экспазіцыя традыцыйных відаў мастацтва – узорнае ткацтва, разьба па дрэве, пляценне з саломы і лазы, ганчарства. Экспануюцца беларускія святочныя строі к.ХІХ – пач.ХХ стст. з розных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі, традыцыйныя посцілкі і дываны, неглюбскія, мотальскія, краснапольскія, палесскія і інш. ручнікі, традыцыйны разьбяны посуд і камянецкія прасніцы, гараднянская, пружанская, івенецкая кераміка, бытавыя рэчы плеценыя з саломы і лазы. У пастаяннай экспазіцыі прадстаўлены шэдэўры сусветнага мастацтвасаламяныя царскія вароты к. ХVІІІ – пач. ХІХ стст., драўляны коўш-браціна ХVІ ст. і інш. 

Другая зала прызначана для зменных выставак. Зараз тут праходзіць выстава “Памяці Лявона Баразны”. 
Фота – з афіцыйнай старонкі музея https://www.artmuseum.by/ru/filial/raub/o-muzee.html
Сачыце за падзеямі пад нашым хэштэгам #festguides2019

Падзялiцца:

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *