13 красавіка а 12.00 Алесь Аркуш правядзе экскурсію ў Полацку па старонках свайго рамана “Сядзіба”.

Алесь Аркуш: У 2017 годзе выйшаў мой раман “Сядзіба”. Падзеі ў ім адбываюцца ў Полацку у розныя часы – у пачатку ХХ ст. і прыканцы яго. У рамане багата полацкай тапанімікі, гісторыі горада. Адразу пасля выхаду рамана я пачуў ад чытачоў прапанову, зрабіць экскурсію па старонках кнігі. І нарэшце я гатоў такую экскурсію правесці.

«Нічога не зьнікае ў невараць, кажа аўтар у сваім новым творы, усё недзе існуе ў паралельным сьвеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэньні. Мэтафізычнае жыцьцё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны сьвет» – такі загадкавы анонс папярэднічаў выхаду кнігі. 

Аматары загадак і містыкі – збіраемся ў Полацку, раён Запалоцце, на скрыжаванні вуліцы Краснова і Міхайлаўскага завулка (першае скрыжаванне пасля мастка праз Палату).

Жодзінскія школьнікі зрабілі буктрэйлер рамана з не менш загадкавымі цытатамі – яго можна пабачыць па спасылцы
https://www.youtube.com/watch?v=ZFrUyaHfkR4

Шукайце болей экскурсій пад хэштэгам #festguides2019


Падзялiцца:

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *