14 красавіка Андрэй Чарняўскі ладзіць экскурсію “Па старонках Рагачоўскага дзенніка Караткевіча”

Экскурсія пачнецца ў Рагачове на Замкавай гары, якая звязаная з падзеямі кнігі “Ладдзя роспачы”, потым пройдзем вуліцай, дзе гасцяваў пісьменнік у сяброў дзядзькі Ігара, да агляднай пляцоўкі на Дняпры, наведваем крыж пакаранаму кіраўніку паўстання Томашу Грыневічу з неверагодным расповедам пра каханне ў рамане “Нельга забыць”. Пабачым хату дзеда пісьменніка, дзе плённа пісаліся найлепшыя творы беларускай літаратуры. Наведваем улюбёнае месца пісьменніка на Дняпры.

Калі экскурсанты будуць на роварах ці на ўласных аўтамабілях, заедзем ў Азярышча, апісанае у “Каласах…”, і дзе здымаўся фільм “Будзь шчасліва рака..”

Падзялiцца:

Пакінуць каментар

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *