Дасведчаныя людзі кажуць, што менавіта так пінчукі прадстаўляюцца пры знёмстве. На Фэсце экскурсаводаў мы даведаемся, з якой прычына палешукі так ганарацца сваёй сталіцай. Дарэчы, Пінск – культурная сталіца 2019 года. Вось анонс Пінскіх экскурсій:

13 красавіка – экскурсія «Пінск – горад натхнення і талентаў». Яе прадстаўляе экскурсавод Таццяна Аркадзеўна Хвагіна, экскурсавод года-2018 па рэзультатах нацыянальнай турыстычнай прэміі «Пазнай Беларусь». Экскурсія знаёміць з гістарычнымі архітэктурнымі помнікамі і славутасцямі Старога горада, мастакамі, архітэктарамі, пісьменнікамі, паэтамі, музыкамі, для якіх Пінск служыў крыніцай натхнення, і адрасамі самых яскравых культурных падзей 2019 года. Збор – а 15.00 на плошчы Леніна каля Калегіюма (Музея Беларускага Палесся)

14 красавіка ў 15.00 Сяргей Дзям’янаў распавядзе пра «Пінск – горад дзевяці стагоддзяў». Збор – на плошчы Леніна

14 красавіка – экскурсія «Па алеях старога парка», Збор – ля ўвахода ў парк з боку 3 корпуса Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Фота – ад нашага інфармацыйнага партнёра – партала planetabelarus.by

Шукайце адрасы экскурсій па ўсёй Беларусі пад хэштэгам #festguides2019

Падзялiцца:

Пакінуць каментар

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *