Фэст экскурсаводаў чакае нас у Свіслачы Асіповіцкага раёна. Гэта адно з самых старажытных паселішчаў на беларускай зямлі. У Свiслачы, на месцы гарадзiшча культуры штрыхаванай керамiкi VI-I стст. да н.э., амаль сем стагоддзяў знаходзiуся драўляны замак (апошняе спаленне – 2 лiпеня 1655г.), Свіслач была цэнтрам Свіслацкага княства, сярэднявечным горадам.

Замчышча знаходзіцца ў маляўнічым месцы злучэння Свіслачы і Бярэзіны,удалечыні за ракой – цудоўны від на паплаўныя дубровы. У гэтых мясцінах режысёр Віктар Тураў здымаў фільм “Чорны бусел” (“Беларусьфільм”, 1993 г.), прысвечаны тэме Чарнобыля. На гарадзішчы праводзіліся здымкі дзіцячага прыгодніцкага фільма Г.Чацверыкова “Тры талеры”.

На фотаздымку – буслы сядзяць на рэштках сядзібы Незабытоўскіх на замчышчы.

GPS-каардынаты: 53.43184, 28.978237.

Больш экскурсій 2019 года – пад хэштэгам#festguides2019

Падзялiцца:

Пакінуць каментар

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *