Максім Багдановіч – адзін з самых таленавітых паэтаў Беларусі пачатку XX стагоддзя. За свае 25 гадоў ён паспеў пакінуць даволі багатую спадчыну, як паэт, празаік, публіцыст, літаратуразнавец і перакладчык. Засталіся напаміны пра яго і ў тых мясцінах, дзе ён жыў і бываў.

Вёска Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Менавіта тут, у сядзібе шляхціца В.Лычкоўскага, летам 1911 года правёў свае самыя шчаслівыя канікулы М.Багдановіч. “Страніца лепшая ў штодзённіку жыцця…” – так назваў паэт гэты час. 

Пад час экскурсіі Вы не толькі пазнаёміцеся з жыццём и творчасцю Максіма Багдановіча, але і даведаецеся аб тым, які ўплыў на творчасць паэта зрабіла паездка на Радзіму. Адметнасцю экскурсіі з’яўляецца вандроўка ў мінулае, якая дае магчымасць на нейкі час акунуцца ў атмасферу беларускай вёскі пачатку XX стагоддзя, пазнаёміцца з укладам сялянскага жыцця, прыладамі працы таго часу, адчуць атмасферу жыцця і кола інтарэсаў гаспадароў фальварка, адчыніць дзверы і зайсці ў Дамок арандатара, у якім два месяцы жыў і тварыў беларускі Пясняр. 

Для ўваходу ў музей неабходна набыць квіток – 2 руб.(дарослыя), 1 руб. (дзеці). 

Фотаздымкі – з афіцыйнага сайта Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (http://bellitmuseum.by/filiyal-falvarak-rakutsyoushch..

Збор 13 красавіка а 12.00 каля ўваходу ў сядзібу.
GPS-каардынаты: 54.256691, 27.095890 

Увага, даехаць да фальварка Ракуцёўшчына можна электрычкамі маладзечанскага напрамку да станцыі Уша ці маршруткай № 482 Мінск-Радашковічы-Краснае-Чысць да прыпынку Краснае, і ад гэтых пунктаў прайсці прыкладна 1 км да Ракуцёўшчыны. 

Больш падзей Фэста экскурсаводаў – пад хэштэгам #festguides2019

Падзялiцца:

Пакінуць каментар

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *