Сіноптыкі абяцаюць добрае надвор’е 13-14 красавіка, самы час распачаць сезон вандровак па Беларусі. Рыхтуйце аўтамабілі, гуртуйцеся з аматарамі Фэста ў якіх машын няма, і паехалі…


13 красавіка нас чакаюць у Докшыцах. Кастусь Шыталь апавядзе гісторыю горада. Удзельнікі экскурсіі змогуць прайсці па гістарычнай частцы Докшыц і пазнаёміцца з гісторыяй горада, фармаваннем тапаграфічнай структуры горада ў розныя гістарычныя эпохі. Збор у Докшыцах каля Дома рамёстваў (вуліца Горкага, 15).


Заклікаем тых аўтамабілістаў, хто паедзе на экскурсіі Фэста і ў каго будуць вольныя месцы, узяць з сабой тых, у каго няма аўтамабіля, але хто вельмі жадае патрапіць на экскурсіі, скантактавацца можна ў каментарах да пастоў у сацсетках пад анонсамі экскурсій і ў нашым посце з машынкай


Шукайце больш экскурсій пад хэштэгам #festguides2019

Падзялiцца:

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *