Музей беларускага народнага мастацтва размешчаны ў будынку былога касцёла 19 ст., на маляўнічым узгорку спарткомплекса “Раўбічы”. У музеі прадстаўлена звыш 500 экспанатаў, якія даюць уяўленне аб беларускім народным мастацтве, асаблівасцях яго развіцця ў розных гістарычных абставінах, знаёмяць з творчасцю сучасных майстроў народнай творчасці.Чытаць далей

Вялікая Бераставіца – магдэбурскае мястэчка Гарадзеншчыны. З даўніх часоў мае герб з выявай чырвонай вавёркі пад залатой каронай. У Вялікай Бераставіцы да нашага часу захаваліся сцены касьцёла ў стылі барока, помніка архітэктуры XVII стагодзьдзя.Чытаць далей

Дарогамі волатаў прапануе прайсці Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей, што ў аграгарадку Акцябрская Віцебскага раёна.
13 красавіка там ладзяць квэст-экскурсію, якая будзе ўключаць у сябе заданні не толькі ў музеі, але і на тэрыторыі аграгарадка Акцябрская.Чытаць далей

Што мы ведаем пра Глыбокае? Гэта горад, у межах якога знаходзіцца пяць азёр, у якім касцёл і царква ў стылі віленскага барока глядзяць праз плошчу адзін на аднаго, дзе праводзіцца вішнёвы фэст і дзе жылі Мюнхгаузэн і Павел Сухі.Чытаць далей

Маленькія экскурсаводы Віцебска з Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі запрашаюць на вандроўку “Литературный Витебск. От Хоттабыча до Дубровского”.Чытаць далей

Генадзь Ермак: “Калі вы марылі дакрануцца да гісторыі даўно забытага і не заўсёды мернага і ціхага сядзібнага жыцця, узгадаць прозвішча яго уладальніка Якуба Наркевіча-Ёдку, празванага ў народзе “электрычным чалавекам” – вам сюды! А сысці з экскурсіі без здымка і верашчакі тады будзе проста непрыстойна”Чытаць далей

Шаноўныя экскурсанты, гуртуйцеся – разам весялей (і танней). Калі вы едеце на экскурсію Фэста на ўласнай машыне і можаце ўзяць з сабой спадарожнікаў – адпісвайцеся ў нашых пастах у сацыяльных сетках, колькі ў вас вольных месцаў у машыне і адкуль вы стартуеце.Чытаць далей

Максім Багдановіч – адзін з самых таленавітых паэтаў Беларусі пачатку XX стагоддзя. За свае 25 гадоў ён паспеў пакінуць даволі багатую спадчыну, як паэт, празаік, публіцыст, літаратуразнавец і перакладчык. Засталіся напаміны пра яго і ў тых мясцінах, дзе ён жыў і бываў. Чытаць далей

Фэст экскурсаводаў чакае нас у Свіслачы Асіповіцкага раёна. Гэта адно з самых старажытных паселішчаў на беларускай зямлі. У Свiслачы, на месцы гарадзiшча культуры штрыхаванай керамiкi VI-I стст. да н.э., амаль сем стагоддзяў знаходзiуся драўляны замак Чытаць далей