Варштат пройдзе ў межах Фэста экскурсаводаў 20 красавіка. Яго правядзе выдатны гід, старшыня грамадскай арганізацыі “Беларуская асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў” Мікалай Чырскі.
Падчас практычнага майстар-класу вы даведаецеся, як правільна праводзіць экскурсіі, якія памылкі найчасцей робяць экскурсаводы і якім чынам іх пазбегнуць. У наведвальнікаў будзе магчымасць задаць выступоўцу разнастайныя пытанні па экскурсійнай працы.
Майстар-клас пройдзе 20 красавіка (пятніца) у бібліятэцы імя Талстога. Адрас: Мінск, вул. Маскоўская, 18. Пачатак мерапремства а 18-й гадзіне. Чакаем экскурсаводаў, гідаў-перакладчыкаў, краязнаўцаў.
Уваход вольны. Запрашаем!

Выдатная падзея! Не падкажыце, калі ласка, колькі прыкладна працягваецца майстар-клас?
Наталля, прыкладна гадзіну – паўтары.
Включительно меня пожалуйста в список слушателей
Спасибо