Фэст экскурсаводаў шукае валанцёраў!

Фэст экскурсаводаў шукае валанцёраў!

валанцёры

Фэст экскурсаводаў-2018 адбудзецца 21 – 22 красавіка, але для арганізатараў ён пачаўся нашмат раней. І каб правесці свята на высокім узроўні, нам вельмі патрэбная ваша дапамога. Таму будзем рады бачыць вас у нашай камандзе ў якасці валанцёра.
У чым заключаюцца задачы валанцёраў? Напрыклад, вы можаце каардынаваць, фатаграфаваць і здымаць на відэа экскурсіі, дапамагаць з дызайнам (банэры, вёрстка каляндарыкаў, паштовак), пісаць артыкулы, дапамагаць весці наш сайт.
У якасці бонуса вы зможаце даведацца пра ўнутраную “кухню” Фэста, пазнаёміцца з выбітнымі гідамі і краязнаўцамі, трапіць на ўпадабаныя вамі экскурсіі, а таксама на заключны канцэрт!
Для таго, каб далучыцца да нашай вясёлай каманды, запоўніце, калі ласка, гугл-форму. Да сустрэчы на Фэсце!

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пакінуць каментар

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *