Запрашаем на практычны майстар-клас па правядзенні экскурсій!

Запрашаем на практычны майстар-клас па правядзенні экскурсій!

Мікалай Чырскі вядзе экскурсію па Музеі валуноў ва Уруччы

Варштат пройдзе ў межах Фэста экскурсаводаў 20 красавіка. Яго правядзе выдатны гід, старшыня грамадскай арганізацыі “Беларуская асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў” Мікалай Чырскі.

Падчас практычнага майстар-класу вы даведаецеся, як правільна праводзіць экскурсіі, якія памылкі найчасцей робяць экскурсаводы і якім чынам іх пазбегнуць. У наведвальнікаў будзе магчымасць задаць выступоўцу разнастайныя пытанні па экскурсійнай працы.

Майстар-клас пройдзе 20 красавіка (пятніца) у бібліятэцы імя Талстога. Адрас: Мінск, вул. Маскоўская, 18. Пачатак мерапремства а 18-й гадзіне. Чакаем экскурсаводаў, гідаў-перакладчыкаў, краязнаўцаў.

Уваход вольны. Запрашаем!

  • 6
  • 4
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

2 каментарыя

  1. Выдатная падзея! Не падкажыце, калі ласка, колькі прыкладна працягваецца майстар-клас?

    1. Наталля, прыкладна гадзіну – паўтары.

Пакінуць каментар

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *