Вандроўка з Мінска ў Беларусь? Так, гэта магчыма. “Беларусь” – такую назву мае чыгуначная станцыя ў Заслаўі. Гісторыю гэтай назвы распавядзе кандыдат гістарычных навук, даследчык міжваеннага часу і вайсковай гісторыі XX стагоддзя, гід-рэканструктар Ігар Мельнікаў падчас экскурсіі “Мяжа была пад Менскам 1921-1941 гг.”

А яшчэ ўдзельнікі экскурсіі перасякуць мяжу пад пільным кантролем 2 памежнікаў – з войскаў НКУС СССР і польскага Корпуса аховы памежжа, пабачаць унікальныя міжваенныя здымкі, артэфакты і дакументы з прыватнага архіва Ігара Мельнікава, а таксама з польскіх архіваў, якія даследчык знайшоў у апошні час, даваенныя пашпарты розных краін, аўтэнтычныя будынкі памежнай інфраструктуры і ДАКі на былой савецка-польскай мяжы, пачуюць гісторыі пра памежнікаў, кантрабандыстаў, шпіёнаў і перабежчыкаў.

Ігар Мельнікаў запрашае на экскурсію 14 красавіка ў Заслаўе, збор на чыгуначнай станцыі Беларусь у 11.30. Можна сесці ў Мінску на цягнік гарадскіх ліній ў 10.50 і апынуцца на станцыі Беларусь у 11.24. GPS каардынаты: 54.008661, 27.283589

Шукайце больш экскурсій па хэштэгу гэтага года #festguides2019

Падзялiцца:

2 каментарыя

  1. Добрый день! Запишите нас, пожалуйста, на экскурсию “Мяжа была пад Менскам”, 14.04.19, 2 человека. Спасибо! +375291128039

    1. Author

      Юля, экскурсія “Мяжа была пад Менскам 1921-1941 гг.” ідзе без запісу. Прыязджайце ў 11.30 у Заслаўе, сустрэча з экскурсаводам на чыгуначнай станцыі Беларусь

Пакінуць адказ на Volha Abraztsova Адмяніць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *