Запрашаем адсвяткаваць Міжнародны дзень помнікаў і мясцін вандроўкай у вёску Глуша пад Бабруйскам, звязаную з іменем славутага пісьменніка, першага з тых, хто ўзняў у беларускай літаратуры тэму сапраўдных маштабаў Чарнобыльскай катастрофы, Алеся Адамовіча.
Гід Марына Маўчанава правядзе вас па мясцінах, дзе прайшло дзяцінства пісьменніка і дзе бяруць пачатак сюжэты шматлікіх яго твораў. Апроч таго ў Глушы захаваўся будынак аптэкі, у якой працавала маці Алеся Адамовіча. Ужо не адно дзесяцігоддзе вядуцца размовы пра стварэнне ў будынку музея. Падчас экскурсii вы ўбачыце дом, у якім пісьменнік жыў, даведаецеся, якое месца займала Глуша ў сэрцы Адамовіча, і яшчэ шмат цікавага з жыцця літаратара. Акрамя таго экскурсантаў чакае знаёмства з мясцовым падворкам рамеснiкаў, дзе некалi хацелi стварыць музей пад адкрытым небам. Завершыцца вандроўка наведваннем магілы Алеся Адамовіча.
Экскурсія распачнецца ў 17.30, збор ля тайм-клуба “1387” (вул. Чангарская, д. 54, г. Бабруйск).
Запіс на экскурсію абавязковы!!! Для запісу тэлефануйце +375292418290 (Марына)
