13 красавіка ў другой палове дня МПЦ «Равеснік» з горада Асіповічы запрашае наведаць экскурсію па экспазіцыі «Сям’я Дараган».
Гэта сям’я пабудавала чыгуначную ветку «Асіповічы – Радуцічы (Драганава) – Старыя Дарогі». Праз гэта Асіповічы зрабіліся чыгуначным вузлом і атрымалі статус мястэчка, а потым і горада.
Экспазіцыя створана на базе падарунка Андрэя і Ланы Драган (Швецыя): больш за 370 прадметаў, што належалі сям’і ў 2-й пал. XIX – 1-й пал. XX ст.
Адрас: вул. Рабоча-Сялянская, 20, 2-і паверх.







