Дата/Час
14/04/2019
11:00
Месцазнаходжанне
УВАГА! адрас з'яўляецца прыкладным. Дакладнае месца збору экскурсii вы атрымаеце на пошту пасля рэгiстрацыi.
Тайм-клуб “1387”
Катэгорыi
Праводзіць: Марына Маўчанава, Фёдар Алёхна
Апісанне: Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча, кароткае жыццё забітага савецкай уладай Платона Галавача, барацьба з наступствамі Чарнобылю Алеся Адамовіча – пра гэта і іншае пачуюць удзельнікі экскурсіі.
Шмат вядомых беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, драматургаў нарадзіліся і жылі ў ваколіцах Бабруйска, у невялічкіх вёсках. Часта туды няпроста даехаць з-за аддаленнасці ад горада. Удзельнікі экскурсіі “Бабруйшчына літаратурная” пабачаць шмат якія з гэтых цікавых месцаў. Сярод іх – Панюшкавічы, дзе нарадзіўся айцец беларускага тэатра Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Экскурсанты даведаюцца пра таямніцы з жыцця драматурга, якія сталі вядомыя даследчыкам зусім нядаўна. Група завітае ў раённы музей у вёсцы Сычкава, дзе ёсць экспазіцыя пра пісьменнікаў-ураджэнцаў Бабруйскага раёна. Потым – Пабокавічы і Гарбацэвічы – родныя мясціны рэпрэсаванага ў 1937 годзе Платона Галавача.
А за Гарбацэвічамі – пасёлак Глуша, малая радзіма Алеся Адамовіча. Удзельнікі экскурсіі пабачаць будынак аптэкі, у якім працавала маці пісьменніка, і дзе плануецца адчыніць музей, а таксама ўжо вядомы на ўсю краіну арт-аб’ект “Прыпынак Адамовіча”, даведаюцца пра тое, як група неабыякавых бабруйчан зараз намагаецца ўшанаваць памяць літаратара і зрабіць яго імя брэндам пасёлка і Бабруйшчыны.
Месца сустрэчы: г.Бабруйск, тайм-клуб “1387”тайм-клуб “1387”, вул.Чангарская, 54
Падрабязней: Бабруйшчына літаратурная – ад ХІХ стагоддзя да сучаснасці
Рэгiстрацыя