Фонд “Крэўскі замак” прадстаўляе экскурсію “Рэха Вайны ў Крэве”.
Сябра фонда “Крэўскі замак”, гісторык і цікавы чалавек Аляксей Друпаў распавядзе і пакажа “раны” на целе Крэва і самога замка пасля Першай сусветнай вайны. У прысутных будзе мажлівасць непасрэдна ад археолага Алега Дзярновіча пачуць анонс археалагічнага сезону ў Крэва 2019 года і падаць заяўкі на ўдзел у летніку (15-28.07.19), атрымаць адказы аб далейшым лёсе замка з пункту гледжання архітэктурнай навукі і выказаць уласныя прапановы.
Чакаецца анімацыя-light ды іншыя цікавосткі. Сардэчна запрашаем!
Збор – 14 красавіка а 16.00, галоўны ўваход ля вежы Кейстута.
Здымкі Крэва з вышыні – традыцыйна ад партала Планета Беларусь
Сачыце за падзеямі Фэста экскурсаводаў з дапамогай нашага хэштэга #festguides2019



