Здаецца, гіды з Віцебшчыны вырашылі паспаборнічаць, хто з іх раней распачне Фэст экскурсаводаў-2018 🙂 13 красавіка ў горадзе на Дзвіне адбудзецца экскурсія “Віцебск губернскі”, якую правядзе Людміла Бальшакова.
У Віцебску ёсць месцы, што захавалі асаблівую аўру губернскага горада, і адсюль можна адправіцца ў невялікае падарожжа ў часе. Віцебску больш за 1000 гадоў, а вось губернскім горадам ён быў усяго 128 гадоў, хоць да губернскага перыяду можна аднесці час з 1772 па 1924гг. (у гэты час слова “губерня” выкарыстоўвалася ў горадзе афіцыйна), г. зн. 152 гады.
Падчас экскурсіі экскурсанты спыняцца каля помнікаў і мемарыяльных дошак людзей, якія нарадзіліся ў губернскі перыяд і ўславілі горад, каля палаца, перабудаванага для генерал-губернатараў, ўбачаць іх партрэты, на пешаходнай вуліцы пачуюць займальныя гісторыі з жыцця людзей губернскага горада, што захаваліся дзякуючы краязнаўцам мінулых часоў.
Дата: 13 красавіка.
Час: 17-00.
Месца пачатку экскурсіі: На скрыжаванні вуліц Суворава і Чэхава.
Тэлефон экскурсавода для запісу: +375297173842 (Людміла).

Слишком рано !!! Люди работают до 17. Сделайте начало в 18 !!!!