Loading Map....

Дата/Час
13/04/2019
10:00

Месцазнаходжанне
Каля скульптуры жарабяці

Катэгорыi


Праводзіць: Ступчык Наталля

Апісанне: На Гродзенскай зямлі, па меркаванні дасведчаных, захавалася больш, чым у іншых кутках Беларусі, найкаштоўнейшых гісторыка – культурных помнікаў, якія адлюстроўваюць дух нашага чароўнага краю.
Жыхарам Зэльвеншчыны, аднаго з раёнаў Гродзенскай вобласці, таксама ёсць чым ганарыцца. Маляўнічы зялёна – блакітны куточак адметны сваёй непаўторнасцю і ўнікальнай гістарычнай і культурнай спадчынай.
Вызначаючы геаграфію нашага маршрута, мы пастараліся ўключыць у яго найбольш значныя мясціны, расказаць пра людзей, якія ўславілі Зэльвеншчыну, спыніцца ля аб’ектаў, гістарычная каштоўнасць якіх не выклікае сумненняў.
Экскурсія пачнецца ля скульптурнай выявы жарабяці – сімвала Зэльвенскага краю, дзе мы раскажам пра Ганненскі кірмаш, які віраваў на Зэльвеншчыне ў 18 – 19 ст. Паднімемся на Касцёльную гару – гістарычны цэнтр пасёлка, дзе даведаемся пра паходжанне назвы і ўзнікненне Вялікай і Малой Зэльвы, прасочым, як развівалася мястэчка ад пачатку свайго ўзнікнення і да сённяшніх дзён.
З гары адкрываецца прыгожы краявід: мы спынімся на гісторыі галоўнай воднай артэрыі – ракі Зальвянкі і вадасховішча “Зэльва” – самага буйнога штучнага вадаёма Гродзенскай вобласці.
Пройдземся па вуліцах, узгадаўшы іх старажытныя назвы. Параўнаем сучасны выгляд вуліц са старымі фотаздымкамі.
Наведаем праваслаўную святыню пасёлка – Свята-Троіцкую царкву, пры якой ствараны невялікі музей, і каталіцкая святыню – Касцёл Прасвятой Троіцы, асаблівасцю якога з’яўляецца ўваходная частка, што ўяўляе сабою адкрытую галерэю з арак.
Убачым дом, у якім правяла свае апошнія гады пісьменніца Ларыса Геніюш. Узгадаем імёны славутых зэльвенцаў: пісьменікаў Уладзіміра Мазго і Юркі Голуба, навукоўца Антона Жэбрака, героя Савецкага Саюза Паўла Жданава і многіх іншых.
Раскажам пра рэзідэнцыю князёў Сапегаў у Дзярэчыне і пра царкву – крэпасць Святога Міхаіла Архангела ў Сынкавічах – жамчужыну абарончага дойлідства. Усяго і не пералічыць!
Калісьці сярод зальвян існавала погаласка, што чорт стварыў Поразава і Зэльву. Прыязджайце да нас на экскурсію, каб самім разабрацца з гэтым пытаннем!

Месца сустрэчы: Цэнтральнны сквер, каля скульптуры жарабяці