Loading Map....

Дата/Час
14/04/2019
12:00

Месцазнаходжанне
УВАГА! адрас з'яўляецца прыкладным. Дакладнае месца збору экскурсii вы атрымаеце на пошту пасля рэгiстрацыi.
Плошча Свабоды

Катэгорыi


Праводзіць: Яраш Малішэўскі

Апісанне: 14 красавіка Яраш Малішэўскі пры падтрымцы турфірмы “Віаполь” ладзіць экскурсію “Менскія згукі ” у Высокім Месце – гістарычным цэнтры сталіцы. Падчас гэтага шпацыру будзем знаёміцца з помнікамі, якія захаваліся на Рынкавым пляцы і ў ягоных ваколіцах. Згадаем тыя цікавыя пабудовы, якім не пашчасціла, але пра якія ёсць што апавесці. Пагутарым пра людзей – знакамітых, значных ды выбітных, а часам і незвычайных. Пагамонім пра падзеі і выпадкі, што здараліся ды чыніліся ў сэрцы горада цягам стагодздзяў – смешныя і трагічныя, загадкавыя і дзіўныя – пра тое, без чаго няможна ўявіць Менск сённяшні і часоў старасвецкіх. А разам са словам загучыць і музыка – разнастайныя беларускія духавыя інструменты. Ад дуды да акарынаў, ад дудак да пішчыкаў, ад варгана да жалейкі – кожны з названых і неназваных мае агучыць ды аздобіць сваімі галасамі нашае падарожжа ў часе сённяшнім і старадаўнім. Збіраемся ды гуртуемся а 12-й гадзіне перад галоўным фасадам менскае Ратушы.

Рэгiстрацыя

Выбачайце, месцы скончыліся.