Дата/Час
13/04/2019
11:00
Месцазнаходжанне
УВАГА! адрас з'яўляецца прыкладным. Дакладнае месца збору экскурсii вы атрымаеце на пошту пасля рэгiстрацыi.
Кляштар брыгітак, вуліца Маркса, Гродна
Катэгорыi
Праводзіць: Чарнякевіч Андрэй
Апісанне: За падставу экскурсіі бярэцца знакаміты сярэднявечны сюжэт на тэму летуценнасці чалавечага жыцця і роўнасці ўсіх перад абліччам смерці. У якасці адпраўной кропкі нашага падарожжа будзе выкарыстаны малюнак на гэткі ж сюжэт, які захоўваецца ў гарадзенскім кляштары Брыгітак. Разам са слухачамі мы ўзгадаем галоўныя постаці старажытнай алегорыі і паспрабуем знайсці іх адпаведнікаў у гісторыі горада: кароль, біскуп, яўрэй, жанчына, дзіце… Разам з тым мы прыгадаем пра культ і індустрыію смерці , патрыятычную жалобу, тэстаменты і, канешне, цудоўнае уваскрашэнне.
Рэгiстрацыя