Loading Map....

Дата/Час
14/04/2019
09:00 - 16:00

Месцазнаходжанне
УВАГА! адрас з'яўляецца прыкладным. Дакладнае месца збору экскурсii вы атрымаеце на пошту пасля рэгiстрацыi.
ст. метро пл. Леніна

Катэгорыi


Праводзіць: Глеб Лабадзенка, Сяргей Тарасаў

Апісанне: Глеб Лабадзенка і Сяргей Тарасаў пры падтрымцы турфірмы “Віаполь” ладзяць аўтобусную экскурсію “Да Усяслава Чарадзея ў Гарадзішча”. Адпраўной кропкай вандроўкі будзе Менск, але і ён сам – яго гісторыя, яго вытокі – будуць галоўнай “зоркай” маршруту. Збіраемся каля “ПІШЧАЛАЎСКАГА ЗАМКУ” – сумна вядомага будынку, дзе месціцца следчы ізалятар № 1. Чаму будзе гаворка пра гэты будынак – адказ падчас экскурсіі. Захоўваем інтрыгу:) Вытокі летапіснага Менска – на рацэ Менцы пад велічнымі валамі гарадзішча Х стагоддзя ў аднаіменным пасяленні ГАРАДЗІШЧА. Валы Гарадзішча добра захаваліся, з іх вышыні (а гэта, калі ўлічыць навакольны рэльеф, 9-ці павярховага дому вышыня!) пад аповед спадароў Глеба і Сяргея можна сабе ўявіць ход той бітвы, якая стала першым успамінам пра горад Менск! А ўнікальныя артэфакты Х-ХІ стагоддзяў (знаходкі археалагічных раскопаў) зробяць жыцце людзей таго часу больш зразумелым. Ну і раскрыем інтрыгу пра пана Пішчалу. Далей дарага нас прывядзе да вёскі ЮЦКІ, дзе мы ўбачым “Юцкоўскія крыніцы” – вельмі прыгожы ледніковы каньён, месца масавага паломніцтва па чыстую і гаючую ваду. Папярэджваем – бярыце пластыкавыя бутэлькі і зручны абутак! Пры канцы вандроўкі спынімся каля сядзібы Кастравіцкіх у блізкай вёсцы ВЯЛІКІЯ НАВАСЁЛКІ. Кожны з Вас ведае прынамсі двух прадстаўнікоў гэтага слаўнага роду – паэта і грамадскага дзеяча Каруся Каганца (Казіміра Кастравіцкага), а таксама французскага паэта Гіёма Апалінэра, сапраўднае імя якога Апалінар Кастравіцкі. У Вялікіх Навасёлках захавалася сядзіба (цяпер гэта медычная ўстанова), руіны стайні (з калонамі!), дом для работнікаў. Вяртанне ў Менск – каля 16.00

Рэгiстрацыя

Выбачайце, месцы скончыліся.