Loading Map....

Дата/Час
14/04/2019
13:00

Месцазнаходжанне
Вугал вуліцы Пралетарскай і Ільінскага спуску (раён прыпынку “Музычна-педагагічны каледж” у напрамку руху да цэнтра горада).

Катэгорыi


Праводзіць: Сяргей Балахонаў

Апісанне: Экскурсія па нізоўях гомельскіх яроў/спускаў на ўзбярэжжы Сожа. У часе экскурсіі пагамонім аб паходжанні назваў адных і прычынах безыменнасці іншых спускаў. Закранем гісторыю прылеглых да іх мясцін – і сухаземных, і рачных. Згадаем плытагонаў і землечарпальнікаў. Даведаемся, што такое “рум” і “водная брама”. Знойдзем месца параходам і “ракетам”. Успомнім архітэктара Шабунеўскага і інжынера Цымбаленку. Зададзімся пытаннем: “Куды знік каморнік Лашэвіч?” Памяркуем аб падземных хадах і палічым сабак Паскевіча. Пабачым галаву цмока і прывітаем партовых жырафаў. Будзем дыхаць гомельскімі легендамі і свежым красавіцкім паветрам.

Працягласць маршруту – 2,7 км. Працягласць эскурсіі – блізу 2-х гадзін. Не забудзьце прасачыць за прагнозам надвор’я на гэты дзень.

Месца сустрэчы: Вугал вуліцы Пралетарскай і Ільінскага спуску (раён прыпынку “Музычна-педагагічны каледж” у напрамку руху да цэнтра горада).