Дарогамі волатаў прапануе прайсці Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей, што ў аграгарадку Акцябрская Віцебскага раёна.
13 красавіка там ладзяць квэст-экскурсію, якая будзе ўключаць у сябе заданні не толькі ў музеі, але і на тэрыторыі аграгарадка Акцябрская.
Усе, хто жадае, могуць прымерыць на сабе ролі дэтэктываў, каб адшукаць зніклую каштоўнасць самага высокага чалавека ў свеце – Фёдара Махнова, ўраджэнца гэтых мясцінаў.
Фота прадстаўленны Віцебскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеем, у фотагалерэі – інфармацыя, як дабрацца з Віцебска да Акцябрскай.
Вялікі дзякуй дырэктарцы музея А.П.Пішчулавай за цікавую ініцыятыву.
Больш цікавых падзей Фэста – тут #festguides2019





