Шаноўнае спадарства!
У межах 10 Фэста экскурсаводаў 18 красавіка пройдзе Беларуская інтэктуальная гульня (БІГ).
Рады што нашы партнёры другі год запар ладзяць у межах Фэста гэта цудоўнае спаборніцтва.
Беларуская інтэлектуальная гульня – паб-квіз, прысвечаны беларускай культуры (у шырокім сэнсе слова), дзе кожны можа адпачыць душой і паварушыць мазгамі, праверыць і паглыбіць свае веды. Гульня пройдзе акурат 18 красавіка ў Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў, да якога і прымеркаваны Фэст.
Таму нядзіўна, што пытанні будуць у тым ліку пра помнікі, назвы вуліц, гарадоў і мястэчак. Праверце сябе!
Пачатак у 19.30. Але патрэбна рэгістрацыя на гульню (глядзі па спасылцы).
#festguides2019

