Пахмурым снежаньскім днём 1891 года ў Мінску нарадзілася дзіця. Назвалі Максім. Максім Багдановіч. Лёс разлучыў хлапчука з Радзімай надоўга. Але ён прагнуў вяртання і вярнуўся. Вярнуўся ўжо знакамітым паэтам! Запрашаем павандраваць па Мінску ў кампаніі беларускага класіка Максіма Багдановіча і экскурсавода Валянціны Кароткінай.
Запрашаем на экскурсію па нешматлікіх, але вартых мясцінах, што памятаюць Паэта.
Пад час экскурсіі вы ўбачыце:
– помнік Максіму Багдановічу,
– мемарыяльны комплекс на месцы дома, у якім нарадзіўся паэт,
– Траецкае прадмесце,
– будынак былога Петрапаўлаўскага сабора,
– першую публічную бібліятэку Мінска.
А таксама наведаеце Літаратурны музей Максіма Багдановіча (экспазіцыя музея абноўлена паўтары гады таму, экскурсантам неабходна мець пры сабе 3,5 рублі (дарослыя) і 2 рублі (дзеці)).
Экскурсавод: малодшы навуковы супрацоўнік ЛІтаратурнага музея Максіма Багдановіча Валянціна Кароткіна.
Працягласць экскурсіі: 2-2,5гадзіны.
Пачатак экскурсіі: 12.00 ад помніка Максіму Багдановічу побач з Оперным тэатрам.
