Шаноўныя калегі! Экскурсаводы, гіды-перакладчыкі, краязнаўцы, эколагі, настаўнікі!
Мы клапоцімся пра нашых паважаных удзельніках і экскурсантах. Таму, у сувязі з неспрыяльным санітарна-эпідэміалагічным становішчам у Беларусі і свеце, мы вымушаны перанесці Фэст Экскурсаводаў 2020 на 19-20 верасня.
Зарэгістраваць свае маршруты і сачыць за навінамі вы зможаце на сайце https://festguides.by.
Беражыце сябе.
З павагай, арганізатары Фэста Экскурсаводаў
У гэтым годзе адбудзецца 11 Фэст экскурсаводаў!
19-20 верасня 2020 г. сотні экскурсій пройдуць па ўсёй краіне і за яе межамі.
І мы шчыра запрашаем вас далучыцца да гэтай падзеі. Няхай вашыя веды, досвед і захапленне Беларуссю распаўсюдзяцца як мага шырэй. Давайце падорым нашым людзям сапраўднае свята і дакажам, што экскурсіі — гэта самы лепшы адпачынак.
Экскурсіі ў межах Фэста экскурсаводаў могуць праводзіць:
- экскурсаводы;
- выкладчыкі;
- краязнаўцы;
- даследчыкі;
- усе зацікаўленыя гісторыяй, культурай і прыродай роднага краю.
Экскурсіі Фэста заўжды адметныя і папулярныя, бо яны даюць каштоўныя звесткі пра той ці іншы аб’ект ад сапраўдных прафесіяналаў сваёй галіны.
Экскурсійнымі аб’ектамі Фэста могуць быць гістарычныя мясціны, храмы, прадпрыемствы, помнікі прыроды, музеі, бібліятэкі — усё, што вы любіце, ведаеце, у папулярызацыі і захаванні чаго вы зацікаўлены.
Экскурсіі адбываюцца бескаштоўна ў межах святкавання Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў (18 красавіка).
Просім вас азнаёміцца з Палажэннем Фэста і высылаць нам заяўкi на ўдзел, запоўніўшы гугл-форму.
Па дадатковых пытаннях пішыце на электронную пошту festguides@gmail.com альбо адпраўляйце іх з дапамогай нашай зручнай формы:
Агульная каардынацыя:
+375 (29) 863-21-50 Таццяна Гайдук
+375 (25) 904-69-89 Святлана Грышкевіч
Арганізатары:
Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), ДУ «Нацыянальнае агенцтва па турызму», грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры», РГА «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў».