Для тых, хто хоча стаць партнёрам Фэста экскурсаводаў

З года ў год Фэст робіцца намаганнямі групы энтузіястаў. Таму мы будзем удзячныя тым, хто захоча падтрымаць нашу ініцыятыву. Мы зацікаўлены ў пошуку пастаяных партнёраў Фэста, і будзем рады супрацоўніцтву як з фізічнымі, так і з юрыдычнымі асобамі.

Традыцыйна інфармацыю пра правядзенне Фэста экскурсаводаў ў межах Міжнароднага дня аховы помнікаў і мясцінаў распаўсюджвае вялікая колькасць СМІ. Таксама падчас правядзення Фестываля раздаюцца буклеты, паштоўкі, каляндарыкі, адмыслова надрукаваныя да свята. На іх можа быць Ваша рэклама!

Узнагароджанне экскурсаводаў, якія прынялі ўдзел у Фэсце, таксама можа быць годна зроблена з Вашай падтрымкай. Апроч таго ёсць магчымасць уручыць спецыяльны прыз таму ці іншаму экскурсаводу ад Вашай фірмы/установы за экскурсію, якая прыйшлася Вам даспадобы.

Запрашаем Вас стаць партнёрамі Фэста, а таксама будзем рады інфармацыйнаму супрацоўніцтву з новымі СМІ!

Па ўсіх пытаннях пішыце на  festguides@gmail.com , або тэлефануйце: +375(29)776-24-35 Каралёў Павел (агульная каардынацыя Фэста экскурсаводаў).

Таксама можаце даслаць да нас паведамленне праз наступную форму сувязі, і мы абавязкова адкажам на вашы пытанні ці прапановы!