“Я хацеў бы спаткацца з Вамі…”

Loading Map....

Дата/Час
21/04/2018
10:00

Месцазнаходжанне
УВАГА! адрас з'яўляецца прыкладным. Дакладнае месца збору экскурсii вы атрымаеце на пошту пасля рэгiстрацыi.
Няміга

Катэгорыi

  • Мінск


Экскурсавод: Валянціна Кароткіна

Апісанне: Пахмурым снежаньскім днём 1891 года ў Мінску нарадзілася дзіця. Назвалі Максім. Максім Багдановіч. Лёс разлучыў хлапчука з Радзімай надоўга. Але ён прагнуў вяртання і вярнуўся. Вярнуўся ўжо знакамітым паэтам!
Запрашаем на экскурсію па нешматлікіх, але вартых мясцінах, што памятаюць Паэта.
Пад час экскурсіі вы ўбачыце:
– помнік Максіму Багдановічу,
– мемарыяльны комплекс на месцы дома, у якім нарадзіўся паэт,
– Траецкае прадмесце,
– будынак былога Петрапаўлаўскага сабора,
– першую публічную бібліятэку Мінска.
А таксама наведаеце Літаратурны музей Максіма Багдановіча (экспазіцыя музея абноўлена паўтары гады таму, экскурсантам неабходна мець пры сабе 3,5 рублі (дарослыя) і 2 рублі (дзеці)) Працягласць экскурсіі: 2-2,5 гадзіны.

Рэгiстрацыя

Рэгiстрацыя завершана.

Пакінуць каментар

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *