Вандроўка па гістарычным Мадрыдзе

Loading Map....

Дата/Час
21/04/2018
18:30

Месцазнаходжанне
Помнік Філіпу ІV ля Каралеўскага палаца

Катэгорыi

  • Экскурсii па-за межамi


Без папярэдняй рэгiстрацыi! Колькасць месцаў неабмежавана.

Праводзiць: Малышава Ларыса.

Апісанне: У гэтым годзе Фэст упершыню трапіць і на Пірынеі. Экскурсію па Мадрыдзе правядзе афіцыйны гід Ларыса Малышава. Вандроўка пачнецца ад Каралеўскага палаца – самага вялікага ў Еўропе, у якім каралі дынастыі Бурбонаў жылі амаль 200 гадоў. Падчас шпацыру з Ларысай экскурсанты даведаюцца пра адметнасць помніка каралю Філіпу IV, пра Каралеўскі тэатр, новым позіркам паглядзяць на Кафедральны сабор, самую старую ў Мадрыдзе Гарадскую плошчу, рынак Сан Мігель, плошчу Вароты Сонца і іншыя славутасці Мадрыда. Ларыса патлумачыць, як з’явілася выказванне “тайны мадрыдскага двара”; чаму сімвалам Мадрыда стаў мядзведзь і сунічнае дрэва; чаму менавіта Мадрыд стаў сталіцай Іспаніі – марской дзяржавы.

Месца сустрэчы: Помнік Філіпу ІV ля Каралеўскага палаца (Monumento de Felipe IV, Plaza de Oriente, Palacio Real).

Пакінуць каментар

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *