“Усе мы разам ляцім да зор”: шляхамі Багдановіча

Loading Map....

Дата/Час
21/04/2018
13:00

Месцазнаходжанне
УВАГА! адрас з'яўляецца прыкладным. Дакладнае месца збору экскурсii вы атрымаеце на пошту пасля рэгiстрацыi.
Няміга

Катэгорыi

  • Мінск


Праводзяць: Валянціна Кароткіна, Таццяна Лабада.

Апісанне: Пахмурым снежаньскім днём 1891 года ў Мінску нарадзілася дзіця. Назвалі Максім. Максім Багдановіч. Лёс разлучыў хлапчука з Радзімай надоўга. Але ён прагнуў вяртання і вярнуўся.
Вярнуўся ўжо знакамітым паэтам!
Запрашаем на экскурсію па нешматлікіх, але вартых мясцінах, што памятаюць Паэта.
Пад час экскурсіі вы ўбачыце:
– помнік Максіму Багдановічу,
– забудову вул. Я.Купалы
– будынак былога Петрапаўлаўскага сабора,
– першую публічную бібліятэку Мінска,
– забудову былой вул. Захар’еўскай (пр-т Незалежнасці),
– Чырвоны касцёл,
– Прывакзальную плошчу.
Пад час экскурсіі мы наведаем музей “Беларуская хатка” і батлеечны спектакль. Таму экскурсантам неабходна мець пры сабе 3 рублі (дарослыя і дзеці па аднолькавым кошце).

Рэгiстрацыя

Рэгiстрацыя завершана.

Пакінуць каментар

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *