“Транскаўказскі пераход”: ад ланкастэрскай школы да возера Дзядно

Loading Map....

Дата/Час
21/04/2018
15:00

Месцазнаходжанне
Прыпынак “Фабрыка «8 сакавіка»”

Катэгорыi

  • Гомельская вобласць
  • Экскурсii па абласцяx


Праводзіць: Сяргей Балахонаў

Апiсанне: Экскурсія пуцявінамі колішніх і сённяшніх гомельскіх ускраін – мясцін, якія на мяжы ХІХ – ХХ стагоддзяў неафіцыйна называліся “Каўказам”. Цягам экскурсіі мы перабярэм сур’ёзныя і кур’ёзныя версіі паходжання гэтай назвы. Звернемся да гісторыі і гісторыяў тутэйшых вуліц – гарадскіх артэрый, якія зніклі і якія захаваліся пад новымі імёнамі. Не прамінем адметных будынкаў. Згадаем людзей, што тут жылі, перажывалі, выжывалі… Спусцімся ў Цыганскі роў. Зведаем на сабе радасці перападу рэльефу. Перасячэм (адбіваючыся ад чупакабраў) прамзону. Дэмаскіруем старажытны вадаём і здзівімся яго цяперашняму стану. Пажадана напярэдадні экскурсіі прасачыць за прагнозам надвор’я, каб апрануцца і абуцца адпаведным чынам.

Месца сустрэчы: Скверык за прыпынкам “Фабрыка «8 сакавіка»”. Будынак з калонамі.

Пакінуць каментар

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *