Loading Map....

Дата/Час
21/04/2018
14:00

Месцазнаходжанне
УВАГА! адрас з'яўляецца прыкладным. Дакладнае месца збору экскурсii вы атрымаеце на пошту пасля рэгiстрацыi.
ст. метро Кастрычніцкая

Катэгорыi


Праводзіць: Павел Дзюсекаў

Апiсанне:Падчас гэтай экскурсіі завітаем у старажытныя менскія прадмесьці Кашары, Тры Карчмы і Ляхаўку.

Вас чакаюць самая мілітарысцкая менская вуліца і дом Машэрава. Мы агледзім казачную забудову вуліцы Першамайскай і пабываем ля заводу “Якабсона, Ліўшыца і Ко”.

Нас сустрэне прывід-успамін вуліцы Лодачнай са сваім знакамітым капішчам, а таксама мы зьдзейсьнім праменад па калісьці самай небясьпечнай і крымінальнай менскай вуліцы – Ніжнеляхаўскай, і вы даведаецеся, адкуль у яе была такая рэпутацыя.

Мы пабываем каля былых габрэйскіх могілак, узгадаем трагічную менскую вандроўку Саламона Міхоэлса, а напрыканцы апынемся на вуліцы Кастрычніцкай, дзе нас будзе чакаць менскі індастрыял канца ХІХ стагодзьдзя, самыя страшныя могілкі ў гісторыі нашага гораду, а таксама сонца і радасьць – муралы (у тым ліку самы вялікі ў сьвеце!), якія штогод дорыць нам цудоўны фэст “Vulica Brasil”.

 

Рэгiстрацыя

Рэгiстрацыя завершана.