Map Unavailable

Дата/Час
22/04/2018
16:00

Катэгорыi


Без папярэдняй рэгiстрацыi! Колькасць месцаў неабмежавана.

Праводзiць: Казак Таццяна.

Апісанне: Варшаўскі некропаль – каталіцкія могілкі Павонзкі, месца пахавання шматлікіх дзеячаў культуры, навукі і палітыкі. На Павонзках знайшлі апошні прытулак кампазітар Станіслаў Манюшка, нарачоная Кастуся Каліноўскага Марыя Ямант, фатограф Ян Булгак, пісьменнік Тадэвуш Даленга-Мастовіч. На экскурсіі гісторык Таццяна Казак распавядзе пра тых спачылых на Павонзках асобаў, чый лёс быў цесна звязаны з Беларуссю.

Месца сустрэчы: Каля брамы святой Ганараты (brama sw. Honoraty). Па жаданні можна з сабою ўзяць свечы ці кветкі. Даезд аўтобусам 180.