Шаноўныя сябры! Вы чакалі – і спіс экскурсій на 10 юбілейны Фэст экскурсаводаў з’явіўся!

У гэтым годзе вас чакае каля 300 экскурсій, якія пройдуць па ўсёй Беларусі і таксама Замежжу. Менск у гэтым годзе чакае 100 аўтарскіх экскурсій! Сярод iх вы знойдзеце не толькі экскурсіі, якія адбываліся ў мінулыя гады Фэста, але і шмат навінак: аўтарскія экскурсіі ад краязнаўцаў і экскурсаводаў, дзіцячыя экскурсіі, квэсты.

Рэгіянальныя экскурсія ў гэтым годзе пройдуць не толькі ў абласных гарадах, але ў невялічкіх вёсачках і мястэчках! А анонсы такіх экскурсій вы можаце прачытаць ў навінах на сайце i нашых суполках.

Перад тым, як зарэгістравацца на нашы экскурсіі, парачытайце Правілы рэгістрацыі:

  1. Кожны чалавек рэгіструецца асобна
  2. На адзін дзень Фэста вы можацце зарэгістравацца не болей чым на 3 экскурсіі ( калі на аднаго чалавека прыходзіць рэгістрацыя болей чым на 4 экскурсіі ў дзень , арганізатары маюць права скасаваць рэгістрацыі на ўсе экскурсіі)
  3. Пры планаванні часа, улічывайце, што працяг экскурсіі ў сярэднім складае 1,5 гадзіны
  4. Сябры, пасля таго, як вы зарэгістраваліся на тую ці іншую вандроўку, вам на пошту павінна прыйсці ПАЦВЕРДЖАННЕ РЭГІСТРАЦЫІ з дакладным адрасам пачатку экскурсіі. Калі вы не атрымалі паведемлення ў адказ, значыць :
    1. Праверце папку СПАМ
    2. Магчыма, вы ўвялі некарэктны адрас сваёй пошты, і не зможаце знайсці месца пачатку экскурсіі. А рэгiстрацыя на такiя адрасы несапраўдная. У гэтым выпадку лістуйце на festguides@gmail.com.

Далучайцеся да Свята і да сустрэчы на экскурсіях Фэста экскурсаводаў!

Экскурсiй няма